МВФ рэкамендуе больш рэзкую дэвальвацыю беларускага рубля

МВФ пацвердзіў свае рэкамендацыі беларускім уладам па стабілізацыі беларускай эканомікі.



У прыватнасці, МВФ рэкамендаваў уладам:



— не праводзіць далейшае павышэнне заробкаў у 2013-2014 гады, каб абмежаваць попыт і аднавіць канкурэнтаздольнасць;



— рэзка скараціць дырэктыўнае крэдытаванне для абмежавання росту крэдыту і ўмоўных абавязанняў і памяншэння знешніх дысбалансаў;



— правесці комплексныя, далёкасяжныя структурныя рэформы для павышэння тэмпаў ўстойлівага эканамічнага росту;



— істотна скараціць маштабы інтэрвенцый на валютным рынку і зрабіць больш жорсткай грашова-крэдытную палітыку для спрашчэння карэкціроўкі абменнага курсу і плацёжнага балансу.



Як нагадвае АФН, у 2013 годзе беларускія ўлады дэвальвавалі курс рубля ў адносінах да даляра на 11 з нечым адсоткаў. На думку МВФ, гэта з'яўляецца недастатковым. "Гнуткасць абменнага курсу была абмежаванай. Персанал МВФ у цяперашні час ацэньвае, што курс беларускага рубля, магчыма, завышаны", — гаворыцца ў дакуменце.



Дарэчы, беларускія ўлады згодныя з меркаваннем экспертаў фонду, але баяцца чарговага абвалу на фінансавым рынку. У дакуменце гаворыцца: "Афіцыйныя органы прызналі неабходнасць гнуткага абменнага курсу, але выступалі за павольныя тэмпы зніжэння курсу. Улады па-ранейшаму былі глыбока занепакоеныя магчымай рэакцыяй рынку, сцвярджаючы, што чаканні шырокай грамадскасці працягваюць фарміравацца на аснове вопыту крызісу 2011 года, і што любыя сур'ёзныя змены абменнага курса могуць выклікаць рэзкае падзенне курсу беларускага рубля".



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі