На таргах біржы долар перайшоў мяжу ў 2,6 рубля
![На таргах біржы долар перайшоў мяжу ў 2,6 рубля](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/birza-2508.jpg.webp?itok=9lzO0_50)
Чарговы рэзкі скачок курса адбыўся адразу пасля адкрыцця таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы.
На пачатку таргоў курс долара вырас на чатыры з паловай капейкі — да 2,6026. Еўра падаражэў на пяць капеек — да 3,07.
Рэзкае падаражанне валюты назіраецца ўжо другі дзень запар. У абменніках стаяць чэргі ахвочых купіць валюту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.