"Мужыкі і тыя, хто побач", "кляймо на літару "Т" і іншыя перлы "Паслання"

Кляймо, кажаце? Кадр з фільма "Бясслаўныя вырадкі". 
Кляймо, кажаце? Кадр з фільма "Бясслаўныя вырадкі". 

Тыя, хто дзве з паловай гадзіны слухаў пасланне Аляксандра Лукашэнкі парламенту і народу, не расчараваныя. Беларускі лідар у сваёй фірмовай манеры: не груба, але выразна прайшоўся па ўрадзе, чыноўніках, рэформах і Захадзе.

Сабралі для вас свежыя перлы Лукашэнкі:
 

"Хто не можа падымаць ― трэба сыходзіць на больш лёгкую працу"

"Ураду пастаўленая задача. Усім, не толькі ўраду, забяспечыць у гэтым годзе сярэдні заробак па краіне не менш за адну тысячу рублёў. Некаторыя адказныя асобы ў размовах называюць гэтую лічбу непад'ёмнай. Хачу перасцерагчы сяго-таго ад упадніцкіх заяў: хто не можа падымаць ― трэба сыходзіць на больш лёгкую працу".
 

"Мужики и те, кто рядом", "клеймо на букву "Т" и другие перлы Лукашенко
Падымайце, пакуль можаце.

"Мужыкі і тыя, хто побач"

Гэта пра прыватызацыю. "Скажу вам па-народнаму. Мужыкі і тыя, хто побач з вамі! Гэта іх менш тычыцца, жанчыны ў нас яшчэ пакуль за галаву трымаюцца. Не спадзявайцеся ні на якую прыватызацыю! Не спадзявайцеся на тое, што мы заўтра адпусцім стырно, і ўсе  ад прэзідэнта да дэпутата ― падзелім ўсё, як у суседніх дзяржавах, і кожны сядзе на нейкую долю народнай маёмасці".

"Пачынайце закасваць рукавы і працаваць"

Фраза Аляксандра Лукашэнкі "Распранацца і працаваць", сказаная мінулым летам, выклікала ланцуговую рэакцыю ў сацсетках. Усе неадкладна пачалі распранацца! Ці пачалі працаваць, гісторыя замоўчвае, але на пару дзён стужкі апанавалі фатаграфіі голых людзей.

Сёння Лукашэнка выказаўся больш сціпла. Гэта таксама пра прыватызацыю."Пакуль я прэзідэнт, гэтага не будзе. Ну не магу я пайсці на гэта, зразумейце вы! Таму не сядзіце, не чакайце чагосьці, а пачынайце закасваць рукавы і працаваць!"

"Нечага не хапае ў ніжняй частцы цела"

Гэта пра заходніх палітыкаў, якія, на думку Лукашэнкі, лезуць з парадамі да Беларусі, але не могуць разабрацца са сваімі праблемамі: "У вашых кіраўнікоў нечага не хапае ў ніжняй частцы цела".

"Мужики и те, кто рядом", "клеймо на букву "Т" и другие перлы Лукашенко
Сталёвыя. Гэта па-нашаму.

"Кляймо на літару "Т"

Гэта пра спартыўных чыноўнікаў. "Агідная работа ў спорце высокіх дасягненняў, агідная. Калі Міністэрства спорту, якое за гэта адказвае, не пачне варушыцца, значыць, усё пойдзеце туды. З кляймом на літару "Т", ― сказаў Лукашэнка.

Куды менавіта пойдуць нядбайныя чыноўнікі і што за таўро ― незразумела. На літару "Т" пачынаецца, да прыкладу, слова "тунеядцы". Але і іншыя прыдатныя словы ёсць.

"Мне ўчора ўжо даклалі па некаторых... Слухайце, вы ў турму сядзеце, ―  працягнуў распякаць спартыўных функцыянераў Лукашэнка. ― Хакеістаў рыхтуе спецыяліст па плаванні, па веславанні, яшчэ па нечым. Я не супраць, але... Яны павінны веславаць, яны ўмеюць! А пастаў яго (ён здаровы мужык!) на канькі і дай у рукі клюшку? Або лёгкаатлета. Здаровы мужык, але гэта не яго профіль! Ён молат можа раскруціць і, па-народнаму кажучы, шпурнуць куды трэба. Дык што ж вы робіце! Вылучаюцца грошы, а куды глядзіць старшыня райвыканкама, губернатары? Рыхтуйцеся, з вас спытаюць перш за ўсё".

"Я адзін ― вы ўсе"

Гэта таксама пра жахлівы Захад. "Калі вы хочаце са мной паспрачацца пра дэмакратыю ― давайце адкрыта правядзем ў вашых сродках масавай інфармацыі дыскусію. Давайце! Я адзін ― вы ўсе. І я дакажу вашым народам! І яны прыйдуць да высновы, мае рацыю Лукашэнка, ці не. А што вы забарыкадаваліся і паліваеце нас граюзкай? Некаторыя з Усходу, вы з Захаду".

"Еўрапейцы, вы адумайцеся!"

"Мы выстаім, не хвалюйцеся. Праўда заўсёды пераможа, таму мы выстаім. Але што вы будзеце мець на гэтым кавалку зямлі, які яшчэ вам спатрэбіцца, ой-як спатрэбіцца! Таму, еўрапейцы, вы адумайцеся! Мы многае вам можам прапанаваць і ў многіх працэсах на карысць вам паўдзельнічаць. Мы дорага за гэта не папросім, на першым часе нават плаціць не трэба нам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі