Muse ізноў пішуць альбом з сімфанічным аркестрам? (відэа)

Muse апублікавалі ў Instagram кароткае відэа, на якім відаць аркестр і Мэта Бэламі, які слухае ігру музыкаў. І пад гэтым подпіс "Milan Strings".


Верагодна, што для запісу свайго новага, сёмага па ліку, альбома, музыкам усё ж спатрэбіўся аркестр, і яны абралі міланскіх музыкаў.


Раней Мэт Бэламі распавядаў пра сваё адчуванне, што новы лонгплэй будзе пазбаўлены ўсяго лішняга. Маўляў, ніякай электронікі і ніякіх аркестраў. Аднак, відаць, без аркестра ўсё ж не абыйдзецца і гэтым разам.


Новы альбом Muse збіраюцца выдаць у 2015 годзе.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.cfox.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі