Вы тут

МУС: у офісах абласных камітэтаў БРСМ шукаюць выбуховыя прыстасаванні

МУС

15 ліпеня ў офісах абласных камітэтаў Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі шукаюць выбуховыя прыстасаванні. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, паведамленні пра закладзеныя бомбы прыйшлі на электронныя пошты структураў БРСМ. І ў Мінску, і ў абласных цэнтрах на месца тэрмінова выехалі следча-аператыўныя групы, сапёры, ратавальнікі і медыкі. Будынкі абследуюцца. У некаторых з іх праверкі ўжо скончыліся, нічога небяспечнага не знойдзена.

МУС звяртаецца да грамадзян і просіць захоўваць спакой і не паддавацца панічным настроям. "Сітуацыя кантралюецца", — падкрэсліваюць сілавікі.

МУС
МВД
МВД