МУС: "Сістэма маніторынгу будзе мець праграмнае забеспячэнне відэааналітыкі"

МУС: "Сістэма маніторынгу будзе мець праграмнае забеспячэнне відэааналітыкі"

Штогод у Беларусі з дапамогай відэаназірання раскрываюць тысячы злачынстваў. Летась іх было раскрыта 1730, паведамляе прэс-служба МУС.

Актыўная праца па ўкараненні ў нашай краіне сістэмаў відэаназірання пачалася ў канцы 2013 года. Запланаванае ўсталяванне спецабсталявання на больш чым 13500 аб'ектах. На сённяшні дзень відэаназіранне ёсць на 81% з іх. З 2017-га ў Беларусі ствараецца рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі. Запланавана, што яна аб'яднае на адной платформе ўсе камеры відэаназірання, каналы сувязі, спецыяльныя дэтэктары. Больш таго, як стала вядома, рэспубліканская сістэма маніторынгу будзе мець "праграмнае забеспячэнне відэааналітыкі".  

Праваахоўнікі адзначаюць, што новаўвядзенні дазволяць больш аператыўна выяўляць і прадухіляць пагрозы грамадскай і нацыянальнай бяспецы. Мяркуецца, што сістэмай маніторынгу будуць карыстацца "практычныя падраздзяленні праваахоўнага блоку краіны". Тая ж міліцыя зможа круглыя суткі назіраць за сітуацыяй у месцах масавага знаходжання людзей і аператыўна рэагаваць на выяўленыя "супрацьпраўныя дзеянні"

МУС: "Сістэма маніторынгу будзе мець праграмнае забеспячэнне відэааналітыкі"
Фота: pixabay.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі