МУС прапануе забараніць продаж алкаголя на АЗС і ў начны час у крамах
![МУС прапануе забараніць продаж алкаголя на АЗС і ў начны час у крамах](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000023_796812_big.jpg.webp?itok=M8PTWYVo)
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прапануе забараніць продаж алкаголя на аўтазапраўках і ў начны час у крамах. Адпаведны законапраект цяпер рыхтуецца.
"Вядзецца распрацоўка праекта нарматыўна-прававога акта, які прадугледжвае ўвядзенне забароны на продаж спіртных напояў на АЗС і ў начны час", — цытуе БЕЛТА паведамленне прэс-службы МУС.
Адзачаецца, што да канца кастрычніка законапраект мусіць трапіць на разгляд ва ўрад.
Як інфармавала Еўрарадыё, у нашай краіне ўжо ўводзіліся абмежаванні на продаж алкагольных напояў. Летась такія рашэнні прымалі мясцовыя ўлады ў розных рэгіёнах нашай краіны. Аднак, калі стала вядома, што знізілася выручка вытворцаў алкаголя, абмежаванні адмянілі.