Вы тут

МУС пракаментавала затрыманне журналіста "КП ў Беларусі"

Генадзь Мажэйка / facebook.com/gennadiy.mojeiko​

Журналіст "КП у Беларусі" Генадзь Мажэйка быў затрыманы на тэрыторыі Беларусі, паведаміў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

У МУС таксама патлумачылі, чаму Мажэйка вярнуўся ў Беларусь. Журналіст не змог вылецець з Расіі, бо быў унесены ў базу невыязных. Таму праваахоўныя органы РФ рэкамендавалі яму адправіцца ў Беларусь.

Як паведамляла раней Еўрарадыё, да затрыманага журналіста Генадзя Мажэйкі дапусцілі адваката. Абаронца расказаў, што 1 кастрычніка Мажэйка быў затрыманы КДБ па артыкулах 130 ("Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці") і 369 ("Абраза прадстаўніка ўлады") КК.

У цяперашні час Мажэйка знаходзіцца на Акрэсціна, вырашаецца пытанне аб прымяненні да яго меры стрымання.

Афіцыйны каментар МУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.