Вы тут

Журналіст Генадзь Мажэйка сустрэўся з адвакатам

Генадзь Мажэйка / Фота з сацыяльных сетак​

Да затрыманага журналіста Генадзя Мажэйкі дапусцілі адваката, паведамляе "КП у Беларусі". 

Абаронца расказаў, што 1 кастрычніка Мажэйка быў затрыманы КДБ па артыкулах 130 ("Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці") і 369 ("Абраза прадстаўніка ўлады") КК. У цяперашні час ён знаходзіцца на Акрэсціна.

Адвакат наведаў журналіста ў панядзелак пасля абеду, пасля чаго ў яго прысутнасці журналіст "КП" быў дапытаны ў якасці падазраванага. 

У цяперашні момант вырашаецца пытанне аб прымяненні да Мажэйкі меры стрымання. Ён адчувае сябе добра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.