"Мумий Тролль" зняў "японскі" кліп (відэа)

"Мумий Тролль" выпусцілі новы кліп на песню "Брат Три" з свежага альбома "Sos Mатросу", які ўжо можна паслухаць і замовіць праз Яндэкс. Ролік ўтрымлівае відэаінсталяцыю сучаснай кітайскай мастачкі Лу Ян "Звер", прысвечаную вядомай японскай манга пра Евангеліёны. Па словах Іллі Лагуценка, кліп — гэта першы этап супрацоўніцтва з Лу Ян, з якой вельмі цікава працаваць.


Раней хадзілі чуткі, што новы альбом "Мумий Тролля" можа атрымаць назву "Брат Три", а Лагуценка намякаў на метафізічную сувязь новай пласцінкі з балабанаўскай дылогіяй. Aльбом стаў вынікам кругасветнай вандроўкі гурта, якая адбывалася на парусніку "Сядоў". За 14 месяцаў музыкі, якія кіравалі суднам, пабывалі ў 23 краінах і напісалі 10 кампазіцый для новай пласцінкі.


Афіцыйны рэліз дыску "Sos Mатросу" адбудзецца 25 жніўня. А восенню гурт выправіцца ў вялікі канцэртны тур. У наступным годзе "Мумікі" плануюць выпусціць музычна-дакументальны фільм пра свае марскія прыгоды.
 

Паводле zvuki.ru

Фота: madeinpiter.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі