"Мумий Тролль" прывязе ў Мінск "Редкие земли"

"Мумий Тролль" наведае Мінск у межах гастрольнага тура "Редкие земли". Выступ расійскага гурта адбудзецца 24 лістапада ў сталічным Палацы
Спорту
. Тур прысвечаны выхаду новага альбома калектыву, але паводле слоў
аднаго з арганізатараў мерапрыемства Антона Сасноўскага, асновай
выступу ўсё ж стануць старыя хіты.

Антон Сасноўскі: "Гурт едзе з новай праграмай "Редкие земли", так жа
называецца і альбом, які яны прэзентуюць. Канцэрт будзе доўжыцца
прыкладна дзве гадзіны, а складацца будзе з усіх улюбёных хітоў і
часткова з песень з новага альбома".

Варта адзначыць, што тур "Редкие Земли" стане самым маштабным падарожжам
"Мумий Тролля"
. Пачаўся ён у чэрвені 2010 года, а скончыцца ў сакавіку
2011-га. Днямі музыкі вярнуліся з амерыканскага кантыненту, дзе адыгралі
каля 25 канцэртаў у гарадах ЗША і Канады. Дарэчы, мінскі выступ будзе
адрознівацца ад большасці іншых выступаў тура, бо канцэрт будзе
суправаджацца светлавым шоў.

Антон Сасноўскі: "Будзе светлавое шоў, якое выкарыстоўваецца гуртом на
вялікіх пляцоўках. З усяго тура, які ў іх вялікі па геаграфіі, гэты
канцэрт будзе адпавядаць двум буйным канцэртам у Піцеры і Маскве. Усе
светлавыя патрабаванні будуць выкананыя, то бок гэта канцэрт не клубнага
фармату".


Нагадаем, што альбом "Редкие Земли" выйшаў 16 красавіка 2010 года.
Складаецца ён з песень, якія былі запісаныя музыкамі ў розны час за
апошнія 10 гадоў, але яшчэ ніколі не выдаваліся. Бонусам да альбома
сталі кліпы на песні "Смог" і "Иди, я буду", а таксама здымкі праграмы
"НАШЕго радио" "Воздух".

Квіткі на мінскі выступ "Мумий Тролля" каштуюць ад 50 да 150 тысяч беларускіх рублёў.

Інфармацыя, браніраванне, пакупка і дастаўка:
тэл/факс 280-34-39
Velсom (029) 196 00 09

Фота: events.germany.ru