Квіткі на “Мумий Тролль” знайші ўладальніка!

Учора завяршыўся конкурс "Выйграй 2 квіткі на “Мумий Тролль”.  Квіткі атрымала мінчанка Вераніка, якая трапіла ў фінал конкурса яшчэ ў мінулую пятніцу. Яна першая правільна ўгадала, што ў 20:10 ў жывым эфіры Еўрарадыё прагучаў урывак з песні “Банды” (альбом “Амба”).

Адгадаць песню было не так проста. Іншы фіналіст Воля, якая даслала свой нумар тэлефона першай і актыўна ўдзельнічала ў конкурсе цягам ўсіх пяці дзён, памылілася з назвай. Пасля чаго нашы дыджэі Дзяніс Дзюба і Лена Сідоза патэлефанавалі Вераніцы.
 

Такім чынам, сёння ў 19:00 Вераніка сустрэне сапраўднага Іллю Лагуценку і распавядзе пра гэта ў нашым вечаровым шоў Live Connection.

Нагадаем, што 24 лістапада ў Палацы Спорту “Мумий Тролль” прэзентуе свой новы альбом “Редкие земли”.

Умовы конкурсу глядзіце тут.

А 25 лістапада ў 20:10 разыгрываем 2 квіткі на канцэрт Yellow Brick Road.

Сустрэнемся на хвалях Еўрарадыё!