"Мумий Тролль" распавядзе пра "рэдкія землі"

Гурт "Мумий Тролль" рыхтуе прэзентацыю свайго дзявятага студыйнага альбома "Редкие земли".  Кружэлка аб'яднае песні і інструментальныя кампазіцыі, якія былі
напісаны ў розныя часы на працягу апошніх дзесяці гадоў і ніколі не
выдаваліся.

"Гэты альбом вельмі добра характарызуе наш гурт – тое чым мы
займаліся, калі вы думалі, што мы нічым не займаемся, а мы насамрэч
спрабавалі, шукалі і даследавалі, – кажа Ілля Лагуценка. – Я адмыслова
рабіў так, каб не ўсе напісаныя намі песні выходзілі неадкладна: бывае,
неабходны час, каб прааналізаваць зробленае, каб потым нам самім было
зразумела, якімі мы былі насамрэч. Гэты альбом – гэта храналогія,
вызначаная падзеямі, сітуацыямі і ўспамінамі, разважаннямі і
эксперыментамі".

Па словах Іллі, альбом "Редкие земли" можна расцэньваць
як прысвячэнне яго ўлюбёнаму пісьменніку Васілю Аксёнаву.

Дыск будзе
выдадзены ў стандартным і пашыраным варыянтах. Бонусам да апошняга стане
DVD з двума відэакліпамі (на песні "Смог" і "Иди, Я Буду"), запісамі
канцэртных выступаў і фотагалерэяй.

Канцэртная прэзентацыя "Рэдкіх
земляў" адбудзецца ў Маскве 30 красавіка.

Трэк-ліст альбома:

1. Война Человечков
2. Смог
3. Вечер
4. Другие Места
5. Масло
6. Лучи
7. Девочкодруг
8. Шамора
9. Иди, Я Буду
10. Нет Нет Нет
11. Наркотикам – Нет! (КАЧ)
12. Саундтрек
13. На Перекрестках Судьбы (Стань Человеком)
14. С Новым Годом, Крошка!

Фота: mymusic.rpod.ru