Вы тут

МТЗ плануе выпускаць трактары з амерыканскімі рухавікамі для рынку ЕС

Трактар "Беларус"

Мінскі трактарны завод у чэрвені 2021 года плануе пачаць вытворчасць трактароў з рухавікамі Caterpillar. УУ траўні на завод мусяць прыбыць 100 рухавікоў амерыканскай кампаніі, якія адказваюць еўрапейскім экалагічным патрабаванням Stage-5. Трактары плануецца пастаўляць на рынак Еўрасаюза, паведамляе прэс-служба прадпрыемства.

Першая партыя трактароў для еўрапейскага рынка мусіць быць сабрана ўжо ў чэрвені. Серыйную вытворчасць плануецца пачаць з IV квартала 2021 года.

У 2020 годзе трактары Belarus пяці розных спецыфікацый з рухавікамі Caterpillar прайшлі сертыфікацыйныя выпрабаванні для выхаду на рынак ЕС. "У бліжэйшы час атрымаем адпаведныя дакументы", — разлічвае генеральны канструктар МТЗ Андрэй Стасілевіч.

Тым часам, у апошніх чыслах лютага Еўрасаюз плануе прыняць чацвёрты пакет санкцый у дачыненні да беларускіх афіцыйных асоб і прадпрыемстваў, якія маюць дачыненне да фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і падаўлення пратэстаў. Чакаецца, што ЗША таксама зробяць свае санкцыі больш жорсткімі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.