"Мроі Пафнуція" запрашаюць на экскурсіі ў свой мікрасвет

Каманда інструменталістаў "Мроі Пафнуція", яна ж Pafnutiy's Dreams, выступіць у Магілёве і Мінску. Канцэрты адбудуцца 27 і 28 красавіка адпаведна. Канцэрты-вандроўкі будуць уяўляць сабой гульню музычных і светлавых паўтаноў. Кароткія джазавыя замалёўкі будуць чаргавацца з разгорнутымі палотнамі, у якіх пераплятаюцца этна і рок,urban хіп-хоп, танцавальная музыка і авангард.


"Пры дапамозе музыкі мы стварылі сваю рэальнасць, якая не перасякаецца са штодзённасцю, — кажа лідар гурта Пафнуцій Кузюкян. — Яна цячэ ў сваім рытме, там усё па сваіх законах. Такі маленькі мікрасвет. І вось надышоў момант, калі нам захацелася туды прывесці людзей. Прычым, даць ім максімум свабоды, каб яны маглі пахадзіць па гэтым свеце, усё добра разглядзець і адчуць".


"Мроі Пафнуція" узніклі ў 2013 годзе. 31 снежня музыкі выклалі ў сеціва свой дэбютны альбом "The Sandman". Пласцінка стала адным з фаварытаў музычнай прэміі Experty.by, атрымаўшы перамогу адразу ў некалькіх намінацыях.

27 красавіка "Мроі Пафнуція" выступяць у Магілёўскім тэатры лялек. 28-га — у мінскім Палацы мастацтваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі