Вы тут

Мост праз Свіслач адрамантавалі да Еўрагульняў: чаканне і рэальнасць

Праект і вынік / "Мінск-Навіны"

У Мінску скончыўся рамонт пешаходнага моста праз Свіслач побач з гасцініцай Юбілейная. Балку, усталяваную на гэтым месцы яшчэ ў 1947 годзе, замянілі… на вельмі падобную балку. Мост не вельмі-та змяніўся — хіба што стаў крыху вышэй. І дошкі на ім цяпер прамочаныя вогне- і вільгацеўстойлівым рэчывам:

Новы мост / "Мінск-Навіны"

Чаму новы мост расчараваў мінчукоў? Справа ў тым, што з паўгода таму праектыроўшчыкі паказалі гараджанам два праекта рэканструкцыі. Замест вуглаватай пасляваеннай балкі планавалася зрабіць паветраную канструкцыю з белага металу. На адным праекце гэтая канструкцыя была ў форме мятліка, на іншым — у форме ладдзі:

Праект / "Мінск-Навіны"

Але атрымалася так, што рэальнасць вельмі адрозніваецца ад чаканняў. “Заўважым, капрамонт моста прайшоў у самыя кароткія тэрміны — менш як за тры тыдні”, — каментуе агенцтва “Мінск-Навіны”. Абноўлены мост адкрылі за дзень да пачатку Еўрапейскіх гульняў.

Чаканне і рэальнасць / "Мінск-Навіны"