Мост паміж Жыткавічамі і Туравам "гатовы на 99%"

Аварыйны мост у снежні 2017 года. Фота: МНС
Аварыйны мост у снежні 2017 года. Фота: МНС

Мост паміж Жыткавічамі і Туравам "гатовы на 99%". Пра гэта са спасылкай на гендырэктара "Гомельаўтадара" Ігара Матвяцова паведамляе АТН.

На аб'екце паспяхова прайшлі выпрабаванні. Абноўлены мост плануюць адкрыць 7 лістапада.

7 снежня 2017 года па мосце праз Прыпяць даўжынёй 889 метраў пайшла расколіна. ДАІ аператыўна перакрыў рух аўтамабільнага транспарту: на аварыйны мост сталі пускаць толькі пешаходаў і веласіпедыстаў. Два города апынуліся фактычна адрэзанымі адзін ад аднаго.

На Прыпяці была арганізаваная пантонная пераправа, а пазней для транспарціроўкі праз раку цяжкіх грузавікоў запусцілі паром.

Каб аднавіць зносіны паміж гарадамі, аварыйны ўчастак моста быў узарваны. Для гэтага было зменена рэчышча Прыпяці. Замест цяжкіх бетонных бэлек на аб'екце выкарыстоўвалі сталёвыя лісты — праз гэта мост стаў лягчэйшым у 3,5 разы.

Рэканструкцыя моста каштавала 50 млн рублёў. Будаўнікі заяўляюць, што новы мост прастаіць "сто гадоў мінімум".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі