Вы тут

18 ліпеня па паўночным усходзе Беларусі чакаюцца моцныя дажджы

pixabay.com

18 ліпеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы месцамі, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Па паўночна-ўсходніх раёнах месцамі прагназуюцца моцныя дажджы. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні парывісты. 

Уначы чакаецца 8-14 цяпла, удзень паветра прагрэецца да 16-22 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе прагназуецца да +24.