Моцны землятрус у Непале: ёсць разбурэнні і ахвяры. Відэа

Моцны землятрус адбыўся ў Непале, непадалёк ад сталіцы Катманду. Яго магутнасць дасягнула 7,9 бала. Разбураныя дамы, пашкоджаныя дарогі, відавочцы паведамляюць пра вялікую колькасць ахвяраў. Афіцыйных дадзеных пра загінулых пакуль няма.

Таксама ёсць інфармацыя, што землятрус справакаваў лавіну на Эверэсце — найвышэйшай кропцы свету, якая прываблівае альпіністаў.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіцца меней чым у 80 кіламетрах ад сталіцы каралеўства Катманду і на вельмі вялікай глыбіні — каля 10 кіламетраў. Штуршкі адчуваліся таксама ў суседняй Індыі, перадае newru.com са спасылкай на замежныя інформагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі