Моцны вецер, дождж і снег: надвор'е на нядзелю

Дрэннае надвор'е ў Мінску / Reuters
Дрэннае надвор'е ў Мінску / Reuters

Днём 2 лютага ў Беларусі будзе ветрана. У асобных раёнах вецер будзе дасягаць хуткасці ў 15-20 м/с, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Міністэрства прыроды.

У нядзелю будзе воблачна, днём з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі Беларусі — ападкі. У асноўным — дождж, але і без мокрага снегу не абыйдзецца.

Уначы і раніцай месцамі — туман. Тэмпература паветра ўначы — ад 1 да 7 градусаў цяпла, удзень — ад +4 да +10. Заяўка на чарговы тэмпературны рэкорд!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі