На 20 траўня ў Беларусі прагназуецца моцны парывісты вецер

На 20 траўня ў Беларусі прагназуецца моцны парывісты вецер

20 траўня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Месцамі, пераважна па паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, парывісты. Днём чакаюцца моцныя парывы да 15-18 метраў за секунду. 

Уначы прагназуецца 1-8 са знакам "плюс". Удзень чакаецца 8-14 цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +16.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі