Вы тут

Міжнародны дзень абдымкаў: беларусы абдымаюцца па ўсім свеце

Беларусы абдымаюцца, каб падтрымаць адно аднаго / фота Арцёма Змагарскага​

21 студзеня ва ўсім свеце адзначаецца адно з самых незвычайных святаў — Міжнародны дзень абдымкаў. Яго прыдумалі ў ЗША ў 1986 годзе пад назвай National Hugging Day, але затым свята імкліва распаўсюдзілася па ўсім свеце.

Згодна з традыцыяй, паабдымацца щ гэты дзень можна нават з незнаёмымі людзьмі.

Падчас мірных маршаў пасля выбараў у 2020 годзе многія беларусы абдымалі адно аднаго на вуліцах, каб падтрымаць у нялёгкі час. З тых часоў жыць лягчэй у краіне не стала, людзі раз'язджаюцца, і сёння мы абдымаемся па ўсім свеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.