Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікаднем

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікаднем, які 12 красавіка святкуюць праваслаўныя.

"Усім нам час ад часу патрэбны цуд — нават самы маленькі — які можа падтрымаць і даць сілы рухацца далей. І гэтыя цуды сапраўды адбываюцца: трэба толькі быць уважлівымі, каб заўважаць іх і верыць у лепшае", — кажа лідарка беларускіх дэмсіл у звароце.

"Няхай гэтае свята ўмацуе нашую веру ў тое, што дабро і праўда абавязкова перамогуць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.