Міжэтнічны канфлікт у Казахстане: загінула 8 чалавек

Міжэтнічны канфлікт у Казахстане: загінула 8 чалавек

Масавая бойка адбылася ў казахскай вёсцы Масанчы, якая знаходзіцца недалёка ад мяжы з Кыргызстанам, 7 лютага, піша “Новая газета”. У канфлікце ўдзельнічала каля 300 чалавек, якія спалілі 30 дамоў, 15 магазінаў і 23 машыны.  

Канфлікт у вёсцы Масанчы, якая з'яўляецца адным з цэнтраў дыяспары Дунган у Казахстане пачаўся напярэдадні, калі паліцыя спыніла аўтамабіль мясцовага жыхара з-за няправільнага дзяржнумара. У адказ на патрабаванне праехаць разам з паліцэйскімі кіроўца паспрабаваў уцячы. Калі інспектары яго дагналі, сваякі парушальніка закідалі паліцэйскі аўтамабіль камянямі. Адрагу пасля гэтага ў Масанчы прыехалі людзі з іншых вёсак. 

У сацыяльных сетках мясцовыя жыхары пачалі пісаць, што адбываецца міжэтнічны канфлікт. Але МУС усе заявы пра гэта адхіліла.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі