Вы тут

Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў Караніка, Бондара і Мезенцава

Уладзімір Каранік, Юрый Бондар і Дзмітрый Мезенцаў у Жыровічах / gs.by

7 кастрычніка ў Жыровіцкім манастыры адзначалася 550-годдзе з'яўлення Жыровіцкага абраза Божай Маці, 500-годдзе яе паўторнага здабыцця і 500-годдзе з часу заснавання Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра. 

Як піша "Газета Слонімская", на святочным мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Гродзенскага аблвыканкама, экс-міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік і прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі, а таксама расійскі амбасадар Дзмітрый Мезенцаў.

Падчас святочных мерапрыемстваў кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Веніямін узнагародзіў царкоўнымі ўзнагародамі Уладзіміра Караніка, міністра культуры Юрыя Бондара, а таксама расійскага амбасадара Дзмітрыя Мезенцава.

З імем Караніка звязваюць маўчанне ўладаў наконт сітуацыі з каранавірусам у Беларусі. Бондар спрычыніўся да звальнення Паўла Латушкі з пасады дырэктара Купалаўскага тэатра, што выклікала масавае звальненне актораў і супрацоўнікаў.

Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў Уладзіміра Караніка / gs.by
Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў Дзмітрыя Мезенцава / gs.by
Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў Юрыя Бондара / gs.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.