Мінздароўя сказала, як будуць працаваць лякарні і паліклінікі ў красавіку-траўні

Мінздароўя сказала, як будуць працаваць лякарні і паліклінікі ў красавіку-траўні

Міністэрства аховы здароўя памяняла графік працы паліклінік і лякарняў у будучыя доўгія выходныя і святы ў красавіку-траўні. 

Як вядома, у бліжэйшыя тыдні плануюцца пераносы працоўных панядзелкаў на суботы. Аднак у некаторых медустановах гэтыя пераносы дзейнічаць не будуць. 

Лякарні ў суботы 14 і 28 красавіка будуць працаваць паводле графіку суботняга дня, а ў нядзелі 15 i 29 красавіка — згодна з графікам выхаднога дня.

У панядзелкі 16 і 30 красавіка лякарні будуць працаваць згодна з графікам працоўнага дня, а ў аўторкі 17 красавіка і 1 траўня — паводле святочнага.

Паліклінікі, арганізацыі пералівання крыві, арганізацыі медтэхнікі, аптэкі і санітарна-эпідэміялагічныя арганізацыі будуць у гэтыя дзве суботы працаваць як у працоўныя дні, па нядзелях — як у выходныя, у панядзелкі — паводле суботняга графіку, а ў аўторкі — святочнага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі