Мінздароўя Беларусі абвяргае звесткі пра дыярэю ў чэшскіх хакеістаў

Звесткі пра захворванне з'явіліся сёння ў інтэрнэце. Як паведамляе БелаПАН, медыкі сустрэліся з менеджарам і лекарам каманды. Зваротаў па медыцынскую дапамогу ў мінскія арганізацыі аховы здароўя не было. "Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам каманды і чальцамі каманды фактаў наяўнасці сімптомаў вострай кішачнай інфекцыі не ўстаноўлена", — перадае БЕЛТА інфармацыю беларускіх медыкаў.





У гатэлі акрамя каманды Чэхіі пражываюць каманды Славакіі, Даніі, Канады, Нарвегіі, Швецыі. Ні адна з камандаў не скардзілася на пагаршэнне здароўя і не выказала прэтэнзій на арганізацыю харчавання і якасць ежы.





Фота — Reuters