Мінюст не атэставаў адвакатку Вольгі Залатар

Кваліфікацыйная камісія лічыць, што адвакатка агучыла дадзеныя следства / Ілюстрацыйнае фота onliner.by​
Кваліфікацыйная камісія лічыць, што адвакатка агучыла дадзеныя следства / Ілюстрацыйнае фота onliner.by​

Кваліфікацыйная камісія пры Мінюсце на пасяджэнні ў пятніцу вырашыла, што адвакатка  Наталля Ванцовіч не можа выконваць свае прафесійныя абавязкі з прычыны "недастатковай кваліфікацыі", паведамляе "Медиазона".

Ванцовіч прызначылі праходжанне пазачарговай атэстацыі, бо яна нібыта агучыла дадзеныя папярэдняга следства па справе сваёй падабароннай Вольгі Залатар. Адвакатка заяўляе, што інфармацыі яна не выдавала, і таму падала скаргу ў суд. Ванцовіч патлумачыла, што магчымасці працаваць адвакатам яна не пазбаўленая, таму рыхтуецца да працягу суда над Залатар.

Шматдзетную маці Вольгу Залатар пачалі судзіць 15 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе. Жанчына знаходзіцца за кратамі з сакавіка, яна прызнаная палітвязнем. Залатар вінавацяць у тым ліку ў "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання" і "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Жанчыне пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. 

Вольга Залатар — магістр сацыялогіі, падчас выбараў 2020 года яна была назіральнікам, працавала валанцёрам каля Акрэсціна, яе тройчы затрымлівалі. Яна расказала адвакату пра катаванні за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі