Мінспорту і турызму абяцае спрасціць візавы рэжым праз месяц-паўтара

Мінспорту і турызму абяцае спрасціць візавы рэжым праз месяц-паўтара

У Беларусі бліжэйшым часам прымуць рашэнне пра спрашчэннне візавага рэжыму. Пра гэта 17 сакавіка на пасяджэнні калегіі дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму заявіў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партны.

"Зараз вельмі актыўная праца ідзе. Мы сумесна з Міністэрствам замежных спраў і Мінэканомікі яе працягваем. Я думаю, літаральна праз месяц-паўтара рэспубліку ўзрадуюць сур'ёзным рашэннем па спрашчэнні візавага рэжыму", — перадае БелаПАН словы чыноўніка. Аднак Партны не стаў удакладняць дэталі праекта.

Дырэктар дэпартамента па турызме Вадзім Кармазін паведаміў, што міністэрства прапануе спрасціць візавы рэжым для грамадзян "добрых у міграцыйным плане краін". Па яго словах, лібералізацыя візавага рэжыму ўключаная ў праект дзяржаўнай праграмы "Беларусь гасцінная" на 2016-2020 гады. Гэты праект унесены на разгляд у Саўмін. Мэтавымі экспартнымі рынкамі для сферы турызму ў дакуменце называюцца Расія, краіны Еўропы, Кітай, В'етнам, Ізраіль, а таксама Турцыя.

Раней пра тое, што ў Беларусі рыхтуецца спрашчэнне візавага рэжыму для некаторых замежнікаў, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі