Вы тут

Мінскую айцішніцу прыцягнуць да адказнасці за абразу беларускай мовы

Вольга Малкіна / nn.by

Мінскую айцішніцу Вольгу Малкіну прыцягнуць да адказнасці за абразу беларускай мовы. У яе дачыненні распачалі адміністрацыйны працэс, паведамляе ў адказе на электронныя запыты намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран. Запыты дасылалі Ігар Случак і  Глеб Сандрас.

Скандальная гісторыя адбылася ў канцы мінулага года. У Facebook Малкіна напісала па-руску наступнае: "Я ведаю 4 [мовы], акрамя моў праграмавання. Натуральна брыдкую белмову і не разглядала для вывучэння. Наўмысна. Сваю бы*ламову самі вучыце".

Айцішніца не верыла, што яе могуць за такое прыцягнуць да адказнасці. Атрымліваецца, што памылілася.

У адказах чыноўнік піша, што мінская міліцыя высветліла асобу карыстальніцы Facebook і быў "распачаты адміністрацыйны працэс". Артыкул 9.22 "Парушэнне заканадаўства аб мовах". За публічную абразу беларускай мовы пагражае штраф — ад 4 да 10 базавых велічынь (ад 108 да 270 рублёў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.