"Мінсктранс" пускае дадатковыя аўтобусы на Наваполацк і Салігорск

"Мінсктранс" пускае дадатковыя аўтобусы на Наваполацк і Салігорск

Дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" 27 лютага паведаміла, што ўводзіць дадатковыя аўтобусныя рэйсы Мінск — Наваполацк і Мінск — Салігорск. Выконваць гэтыя рэйсы будуць аўтобусы "МАЗ-152" і "МАЗ-251" умяшчальнасцю 44 месцы. Яны заменяць маршруткі, якія перасталі хадзіць з панядзелка на запатрабаваных маршрутах. 

Рэйсы на Наваполацк будуць хадзіць з аўтавакзала "Цэнтральны" з 1 па 8 сакавіка адпраўленнем у 9.30 (з Наваполацка ў 14.55) і ў 12.10 (з Наваполацка ў 18.30).  

З Мінска ў Салігорск праз Слуцк з 27 лютага па 8 сакавіка будуць адпраўляцца аўтобусы ў 13.20 і 16.10 (з Салігорска ў 16.10 і 19.00), а З 28 лютага па 8 сакавіка — у 07.15 і 9.20 (з Салігорска ў 10.20 і 12.40).

Дадатковыя рэйсы ўводзіць таксама аўтобусны парк Салігорска. З 27 лютага па 8 сакавіка з Мінска ў Салігорск будуць адпраўляцца рэйсы ў 15.00, 17.00 і 19.00 (з Салігорска ў 06.00, 11.00 і 15.00). 

Аўтобусны парк Слуцка з 27 лютага па 8 сакавіка пусціць аўтобусы, якія будуць адпраўляцца з Мінска ў 08.40, 13.00, 16.50 і 19.30 (са Слуцка ў 6.10, 10.30, 14.15 і 17.35).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі