Мінскія ўлады схавалі статыстыку, якая паказвае маштаб недахопу медыкаў

Медработнік, ілюстрацыйнае фота

Медработнік, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Колькасць адкрытых вакансій у Мінску расце. Калі на 1 кастрычніка сталічныя кампаніі, прадпрыемствы і ўстановы шукалі 35 тысяч работнікаў, то на 1 лістапада — ужо 36,1 тысяч. Звесткі прыводзіць камітэт працы, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва пры Мінгарвыканкаме.

Пры гэтым рэсурс "Зеркало" звярнуў увагу, што камітэт больш не публікуе колькасць адкрытых вакансій для канкрэтных спецыяльнасцяў. Проста пералічвае, што сярод працоўных спецыяльнасцяў часцей за ўсё шукаюць кухара, прадаўца, кантралёра-касіра, муляра і гэтак далей. "З ліку спецыялістаў найбольш запатрабаваныя медыцынскія работнікі, спецыялісты ў сферы адукацыі і культуры, інжынерныя работнікі, фінансавыя работнікі, кіраўнікі арганізацый і іх структурных падраздзяленняў, спецыялісты ў розных сферах", — гаворыцца ў паведамленні. Хоць у кастрычніку чыноўнікі называлі лічбы — расказвалі, колькі вакансій застаецца па кожнай спецыяльнасці. Да прыкладу, на 1 кастрычніка шпіталі і паліклінікі Мінска шукалі 1 806 медсясцёр і 1 541 доктара. Гэта адчувальна больш, чым год ці два таму. Для параўнання: у верасні 2022 года на запыт "медыцынская сястра" ў базе Дзяржаўнай службы занятасці было 1040 вакансій, а ў 2021 годзе — крыху больш за 800 вакансій.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі