Мінскім школьнікам на летнія заробкі вылучылі паўмільярда рублёў

Гэтым летам на заробкі працуючым мінскім школьнікам плануецца накіраваць больш за паўмільярда рублёў. Пра гэта 21 траўня распавяла чыноўніца Мінгарвыканкама Ала Пучко. Сёлета сума фінансавання скарацілася больш чым напалову. Аднак, па словах спн.Пучко, падлеткі, якія захочуць папрацаваць улетку, працу знойдуць.

Пучко: "З заапаркам мы супрацоўнічаем ужо шмат гадоў. Туды з задавальненнем дзеці ідуць. Гэта нарыхтоўка корму для жывёл, догляд за жывёламі. Праца ў Батанічным садзе таксама. Летась мы ўладкавалі каля 9000 маладых людзей, якія навучаюцца. Сёлета ў нас выдаткавана 577 435 000 рублёў на гэту праграму са сродкаў дзяржавы. І цяпер мы ўжо працаўладкавалі 334 чалавекі".

Прадпрыемствы абяцаюць школьнікам мінімальную зарплату пры 4-гадзінным працоўным дні. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі