Мінскі праспект у Кіеве стаў Літоўскім

Улады ўкраінскай сталіцы праводзяць паэтапную дэрусіфікацыю тапонімаў. Афіцыйны сайт Кіеўскай гарадской рады 8 верасня апублікаваў спіс 43 тапонімаў, якія былі дэрусіфікаваныя. Ёсць там і беларускі след. У Абалонскім раёне праспект Мінскі стаў называцца праспектам Літоўскім.

Якія яшчэ з'явіліся новыя назвы вуліц і праспектаў у Кіеве? Вуліцы Інтэрнацыянальнага Легіёна, Тэрытарыяльнай абароны, Джахара Дудаева, князёў Гедымінавічаў і Астрожскіх.

Сакратар Кіеўскай рады Уладзімір Бандарэнка называе ранейшыя назвы гэтых вуліц, у тым ліку і Мінскую, "варожымі тапонімамі". Ва Украіне Беларусь лічаць саўдзельнікам агрэсіі Расіі.

У жніўні былі перайменаваныя 95 тапонімаў. Да канца верасня правядуць галасаванне па перайменаванні іншых вуліц у Кіеве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.