У Кіеве з'явяцца вуліцы Караткевіча і Каліноўскага

У Кіеве з'явяцца вуліцы Караткевіча і Каліноўскага

У Кіеве з'явяцца вуліцы Уладзіміра Караткевіча і Кастуся Каліноўскага. Такія новыя назвы рэкамендавала экспертная камісія, іх падтрымалі ўдзельнікі анлайн-галасавання. Пры гэтым варыянт з Каліноўскім перамог у прапановах па перайменаванні і вуліцы Брэсцкай, і Астраханскай (і гэта не дзіўна — за Украіну ваюе беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага). Варыянт з Караткевічам перамог у прапановах па перайменаванні вуліцы Дабралюбава.

Тым часам плошчу Герояў Брэста ў Кіеве збіраюцца перайменаваць у Чарнабаеўскую, піша hromadske.ua. Яе так назвалі ў 1977-м у гонар абаронцаў Брэсцкай крэпасці лета 1941-га. Новая назва будзе ў гонар месца шматразовых перамог украінскай зброі — легендарнай Чарнабаеўкі ў Херсонскай вобласці.

Мінскі праспект можа стаць Літоўскім.

Анлайн-галасаванне па перайменаванні амаль трох соцень аб'ектаў працягвалася 15-19 чэрвеня. Далей вынікі разгледзіць Кіеўская гарадская рада.

Раней стала вядома, што "Мінскую" станцыю кіеўскага метро збіраюцца назваць "Варшаўскай", а "Берасцейскую" — "Бучанскай".

Прычына перайменаванняў — агрэсія Расіі супраць Украіны, а Беларусь — саюзнік расіян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі