Вы тут

Мінскі пенсіянер хоча стаць прэзідэнтам Расіі

Фота: Аляксандр Васюковіч / tut.by

У прэзідэнты Расіі вылучаецца жыхар Мінска, вядомы тым, што спрабуе зарэгістравацца кандыдатам на кожных выбарах у Беларусі — ад мясцовых да прэзідэнцкіх. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 11 студзеня распавяла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына

Па словах Ярмошынай, гэта пенсіянер Віктар Талмачоў. Ён падае дакументы на ўсе выбары, але яшчэ ні разу не атрымліваў статус кандыдата. 

Нядаўна Талмачоў падаў заяву на адрас старшыні ЦВК Расіі Эллы Памфілавай, каб яго зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты Расійскай Федэрацыі. Ярмошына патлумачыла, што ведае пра гэтую сітуацыю, бо атрымала копію заявы беларускага прэтэндэнта.

Галоўнае

Выбар рэдакцыі