Мінскі паўмарафон: вядомыя спартсмены, касплэй і бегуны-вазочнікі
![Мінскі паўмарафон: вядомыя спартсмены, касплэй і бегуны-вазочнікі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/halhmaraphon_20170910_sdm_001.jpg.webp?itok=rbOI0w5h)
У Мінску 10 верасня прайшоў паўмарафон. Пераможцам стаў кенійскі бягун Хілары Кіптум Майа Кімайа. На дыстанцыі 10,55 км найлепшым быў мінчук Павел Міхнюк, а дыстанцыю 5,5 км выйграў Максім Юшчанка.
Сярод удзельнікаў былі як вядомыя асобы, кшталту спартсмена і музыкі Віталя Гуркова, так і звычайныя людзі. Многія падышлі да спаборніцтваў вельмі крэатыўна і выступалі ў карнавальных касцюмах. У забегу паўдзельнічалі таксама дзеці і дарослыя з інваліднасцю, якія перасоўваюцца на вазках.