Мінская міліцыя прадае аўтазакі і іншы спецтранспарт (фота)

Мінская міліцыя прадае аўтазакі і іншы спецтранспарт (фота)

Мінская міліцыя прадае аўтазакі і іншы спецтранспарт. У сацсетках праваахоўнікі змясцілі каталог са здымкамі аўтамабіляў і іх коштамі. Аўтазак (ГАЗ-3309) 2006 года выпуску каштуе 16500 рублёў (амаль 8,5 тысячы долараў), УАЗ-31519 2005 года прадаюць за 2530 рублёў (амаль 1300 долараў), САМАНД ЛХ 2007 года з лічбай 665 на капоце рэалізуюць за 3383 рублі (больш за 1700 долараў).

Прэс-служба мінскай міліцыі адзначае, што яе аўтапарк цалкам укамплектаваны сучаснымі аўтамабілямі. За апошнія некалькі гадоў яго абнавілі больш чым на палову. Старыя транспартныя сродкі праваахоўнікі прадаюць. Яны прызнаюць, што гэтыя аўтамабілі ўжо не ў лепшым стане, але пры пэўным рамонце і замене некаторых дэталяў яшчэ нямала могуць паслужыць новым гаспадарам. За мінулы месяц удалося прадаць каля дзясятка машын.

Мінская міліцыя прадае аўтазакі і іншы спецтранспарт (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі