Мінскае “Тарпеда” пачало выступ у вышэйшай лізе з нічыёй

Мінскае “Тарпеда”, якое сёлета дэбютавала ў вышэйшай лізе, пачало выступ у чэмпіянаце краіны з нічыі. 1 красавіка ў рамках першага тура каманда згуляла з лікам 1:1 з “Іслаччу”, прычым зраўняць лік тарпедаўцам удалося на апошніх хвілінах матчу.

На 15-й хвіліне лік адкрылі “ваўкі” голам Дзмітрыя Асіпенкі і трымалі перавагу 1:0, аднак у дадатковы час, на 97-й хвіліне іх сапернікі атрымалі пенальці, якое рэалізаваў Вадзім Дземідовіч і ўратаваў сваю каманду ад паразы.

Раней у першым туры прайшлі матчы з такімі вынікамі: “Дынама” (Мінск) — “Тарпеда-БелАЗ” — 2:1, “Дынама” (Брэст) — “Шахцёр” — 0:0, “Гомель” — “Слуцк” — 0:0, “Нёмае” — “Віцебск” — 1:1, “Прамень” — “Мінск” — 0:0.

Таксама яшчэ павінны згуляць “Гарадзея” з “Дняпром” і БАТЭ са “Смалявічамі”.