Мінскае хакейнае “Дынама” саступіла ў гасцях “Ёкерыту”

3 студзеня мінскае “Дынама” гуляла на выездзе з фінскім “Ёкерытам”. У першым перыядзе фіны атрымалі перавагу — 3:1 і здавалася, што інтрыга матчу згубленая. Аднак у другой дваццаціхвілінцы беларусы здолелі закінуць яшчэ адну шайбу ў браму гаспадароў і такім чынам далі надзею на пералом у гульні.

Зрэшты, у апошнім перыядзе гаспадары пачалі істотна ціснуць на гасцей ды яшчэ і закінулі ім дзве шайбы на 56-й і 58-й хвілінах, давёўшы лік да разгромнага — 5:2 (3:1, 0:1, 2:0).

5 студзеня дынамаўцаў чакае выязная сустрэча з мыцішчанскім “Атлантам”, а 8 студзеня мінчане правядуць хатні паядынак са “Слованам” з Браціславы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі