Вы тут

Хакейнае "Дынама-Мінск" прайграе пяты раз запар

ХК "Дынама-Мінск"

Мінскае хакейнае "Дынама" прайграе пяты матч запар. Сёння ў гульні за трэцяе месца ў Кубку Салея "зубры" саступілі ў авертайме гродзенскаму "Нёману" — 2:3. Раней на гэтым самым турніры мінчане сенсацыйна саступілі ўласнаму фарм-клубу з Маладзечна — 2:4.

У фінале Кубка Салея згуляюць "Юнацтва" і маладзечанскае "Дынама".

Што да "зуброў", то яны і раней адзначыліся трыма прыкрымі паразамі: прайгралі ніжагародскаму "Тарпеда", маскоўскаму "Дынама" і "Хумо" з Узбекістана.