Мінскае “Дынама” з новым трэнерам разграміла “Мінск” (відэа)

Мінскае “Дынама” атрымала ўпэўненую перамогу над “Мінскам” у матчы 11 траўня, які прайшоў у рамках 5-га тура чэмпіяната краіны. Сталічнае дэрбі скончылася з лікам 3:0 на карысць дынамаўцаў. Два галы забіў Бечырай (на здымку). Дарэчы, сёння быў афіцыйна прызначаны новы галоўны трэнер “Дынама” — ім стаў сербскі спецыяліст Вук Рашавіч, які дагэтуль выконваў абавязкі настаўніка клуба.

Яшчэ адзін матч гэтага тура прайшоў у Віцебску — мясцовы ФК “Віцебск” перамог з лікам 1:0 “Слуцк”.

Нагадаем таксама вынікі матчаў, якія прайшлі ўчора ў рамках 5-га тура: “Нафтан” “Дынама” (Брэст) — 1:0, “Шахцёр” “Нёман” — 3:0, “Белшына”БАТЭ — 0:1, “Граніт” “Славія” — 3:2, “Тарпеда-БелАЗ” “Гомель” — 3:0.

Фота: dinamo-minsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі