Мінскае "Дынама" выйгравала ў "Тарпеда" з лікам 3:1, а прайграла 3:6 (відэа)

Мінскае "Дынама" выйгравала ў "Тарпеда" з лікам 3:1, а прайграла 3:6 (відэа)

Мінскае "Дынама" выйгравала ў ніжагародскага "Тарпеда" з лікам 3:1, а прайграла 3:6 (2:1, 1:2, 0:3). У "зуброў" у чэмпіянаце КХЛ пачалася чарговая серыя паражэнняў. Два дні таму было хатняе паражэнне ад "Нафтахіміка", а цяпер — ад тарпедаўцаў. Дынамаўцам зноў не хапіла на ўсю гульню сіл, адсюль і шмат памылак, правалы ў другім і трэцім перыядах. За гульнёй на "Мінск-Арэне" назіралі амаль 7500 чалавек — чарговы антырэкорд.

10 снежня "Дынама" прымае "Віцязь", пачатак у 19:30. Пасля 36 матчаў мінчукі маюць 22 ачкі, знаходзяцца "на дне" канферэнцыі "Захад".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі