Мінскае "Дынама" выйграла ў "Гомеля", супергол забіў Адамавіч (відэа)

5 ліпеня прайшлі два матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Мінскае "Дынама" на стадыёне "Трактар" прымала "Гомель" і выйграла з мінімальным лікам — 1:0. Адзіны гол на 26-й хвіліне забіў Ненад Адамавіч. Ён абыграў некалькі гульцоў гасцей, уварваўся ў штрафную і дакладна прабіў міма брамніка. Сёння ж БАТЭ выйграў у гасцях у "Слуцка" — 1:0. Яшчэ тры матчы тура прайшлі 4 ліпеня.

У БАТЭ стала 35 ачкоў, у мінскага "Дынама" — 27.

У панядзелак, 6 ліпеня, пройдуць апошнія два матчы 13-га тура. Наваполацкі "Нафтан" прыме жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ", а брэсцкае "Дынама" — салігорскі "Шахцёр".

Фота: dinamo-minsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі