Вы тут

Мінскае "Дынама" ў прысутнасці Лукашэнкі прайграла "Нафтахіміку"

twitter.com/hc_dinamominsk

Мінскае "Дынама" прайграла "Нафтахіміку" ў стартавым матчы чарговага чэмпіянату КХЛ — 2:4 (0:1, 2:1, 0:2). Ён прайшоў у панядзелак на "Мінск-Арэне" ў прысутнасці больш за 15 тысяч балельшчыкаў (сярод іх быў і Аляксандр Лукашэнка). Дынамаўцы двойчы зраўнівалі лік, але сапернікі кожны раз вырываліся наперад. Шайбы ў гаспадароў пляцоўкі на рахунку Тэму Пулкінена і Марк-Андрэ Граньяні.

Наступны паядынак мінскае "Дынама" правядзе 4 верасня ў Маскве з мясцовымі дынамаўцамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.