Вы тут

Мінскае "Дынама" ўпусціла перамогу ў матчы з лідарам КХЛ (відэа)

Фота: hcdinamo.by

28 снежня ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ мінскае "Дынама" ў гасцях прайграла лідару — "Аўтамабілісту" з Екацярынбурга — 1:2 (1:1, 0:0, 0:1). Дынамаўцы някепска гулялі, з 16-й хвіліны, калі шайбу закінуў Андрэй Касціцын, вялі ў ліку. Памылкі ў абароне зноў перакрэслілі надзеі на станоўчы вынік (нешта падобнае было ў нядаўнім паядынку з "Трактарам"). Аляксандр Кучаравенка на 20-й хвіліне зраўняў лік. На 55-й Аляксандр Тарчанюк скарыстаўся памылкай Алега Явенкі і вывеў "Аўтамабіліст" наперад.

30 снежня мінскае "Дынама" згуляе ў Яраслаўлі з "Лакаматывам" (пачатак у 17:00).