Мінскае "Дынама" разграміла "Дняпро" і дагнала БАТЭ (відэа)

Як паведамляла Еўрарадыё, "Гомель" у гасцях перамог "Белшыну" — 2:1, "Нафтан" таксама на чужым полі выйграў у "Тарпеда-БелАЗ" — 1:0, у Салігорску гродзенскі "Нёман" перамог "Слуцк" — 2:0.



Мінскае "Дынама" на стадыёне "Трактар" выйграла ў магілёўскага "Дняпра" — 3:0. Галы забілі Быкаў (на 17-й хвіліне), Удоджы (на 45-й) і Стасевіч (на 55-й хвіліне).



У чацвер, 12 чэрвеня, згуляюць БАТЭ і "Шахцёр", брэсцкае "Дынама" і "Мінск".



У чэмпіянаце лідыруюць БАТЭ і мінскае "Дынама", у якіх па 26 ачкоў (праўда, у барысаўчан гульня ў запасе), у "Нафтана" пасля сённяшняй перамогі стала 22 ачкі.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі