Мінскае "Дынама" прайграла па булітах "Словану" — 2:3 (відэа)

Лік па перыядах — 0:0, 1:1, 1:1, 0:0, 0:1. Мінчукі двойчы адыгрываліся і здолелі перавесці гульню ў авертайм. Шайбы ў дынамаўцаў у асноўны час на рахунку Шчэхуры (31-я хвіліна) і Гаўруса (51-я, у большасці). Усё вырашылі буліты, якія больш дакладна выканалі гаспадары пляцоўкі.

Пасля 11 матчаў у "Дынама" 18 ачкоў і 5-е месца ў канферэнцыі "Захад": 4 перамогі ў асноўны час, 2 перамогі ў авертаймах, 2 паражэнні па булітах і 3 паражэнні ў асноўны час, закінута 28 шайб і столькі ж прапушчана.

3 кастрычніка "Дынама" прыме фінскі "Ёкерыт", той самы, які абыгралі ў гасцях на старце першынства. Пачатак а 19-й гадзіне.

Фота — ria.ru, hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі