Мінскае "Дынама" прайграла па булітах "Атланту" з Мыцішчаў — 2:3 (відэа)

"Дынама" гуляла з адным з аўтсайдэраў канферэнцыі "Захад", але матч аказаўся вельмі цяжкім. Беларус Кальцоў вывеў гасцей наперад ужо на 11-й хвіліне. Нагачоў аднаўляе раўнавагу на 15-й, а Бэйлен на 21-й у большасці выводзіць гаспадароў пляцоўкі наперад. Радулаў зраўнівае лік на 36-й — 2:2. Так і скончыліся асноўны ды дадатковы час, была прызначана серыя булітаў, у якой перамогу святкавалі госці.

У мінскага "Дынама" цяпер 25 ачкоў пасля 15 матчаў, беларуская каманда па-ранейшаму займае 6-е месца ў канферэнцыі "Захад".

Наступныя матчы дынамаўцы правядуць у гасцях: 18 кастрычніка з ніжнекамскім "Нафтахімікам", 20-га — з тальяцінскай "Ладай", 22-га — з чалябінскім "Трактарам", 24 кастрычніка — з ханты-мансійскай "Югрой".

Фота — ХК "Дынама-Мінск".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі