Мінскае "Дынама" павяло ў паўфінальнай серыі "Кубка Надзеі"

Трэці матч серыі прайшоў 26 сакавіка. Каманда Любаміра Покавіча атрымала перамогу з лікам 4:1 ( 0:0 , 3:0 , 1:1). У “Дынама” шайбы закінулі Аляксандр Мацярухін, Збынек Іргл і Аляксандр Паўлавіч. У гасцей - Мікалай Казакоўцаў.

У першых матчах, якія прайшлі 22 і 23 сакавіка ў Чарапаўцы, каманды абмяняліся перамогамі. 27 сакавіка сапернікі сустрэнуцца зноў. Серыя праводзіцца да трох перамог.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі